Інфармацыя пра аўтараў

Інфармацыя пра аўтараў

Аспінвол Марк — брытанскі даследчык міжнародных адносінаў і еўрапейскай палітыкі, Школа сацыяльных і палітычных даследаванняў, Універсітэт Эдынбурга (Шатландыя, Вялікая Брытанія).

Браўн Арчы — брытанскі гісторык і даследчык палітыкі, Універсітэт Оксфарда (Вялікабрытанія).

Іваноў Уладзіслаў — беларускі палітолаг і культуролаг, магістр палітычных навук, выкладчык праграмы «Паліталогія і Еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Калівас Андрэас — амерыканскі даследчык гісторыі палітычных ідэй, Новая школа сацыяльных даследаванняў (Нью-Ёрк, ЗША).

Ластоўскі Аляксей — беларускі сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі (Мінск).

Сіні Мішэль — брытанская даследчыца палітыкі і ЕС, дэпартамент палітыкі Універсітэта Брысталя (Вялікая Брытанія).

Філатаў Аляксандр — беларускі філосаф, магістр філасофіі, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Фурсееў Яўген — беларускі палітолаг, магістр палітычных навук, выкладчык праграмы «Паліталогія і Еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (Вільня, Літва).

Чыжова Таццяна — беларускі філосаф, аспірант Беларускага дзяржаўнага універсітэта, супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі (Мінск).

Ягораў Андрэй — беларускі палітолаг, магістр гуманітарных навук, эксперт Агенцыі гуманітарных тэхналогій (Мінск).

Check Also

Дзясяты нумар часопісу “Палітычная сфера”

З’явіўся дзясяты нумар часопісу “Палітычная сфера”. Тэма нумару “Гісторыя ідэй”.